Трамп: Словы Зяленскага павінны палажыць канец размовам пра імпічмент

10.10.2019 / 17:42

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адрэагаваў на сённяшнюю заяву Уладзіміра Зяленскага аб поўнай адсутнасці ціску на яго з боку кіраўніка ЗША падчас тэлефоннай размовы ў ліпені.

Трамп апублікаваў у Twitter цытату Зяленскага з прэс-марафону ў чацвер, у якой прэзідэнт Украіны заявіў аб адсутнасці шантажу з боку прэзідэнта ЗША.

«Гэта павінна неадкладна пакласці канец размовам пра імпічмент!» — напісаў Трамп.

«Прэзідэнт Украіны толькі што заявіў, вельмі катэгарычна, што прэзідэнт Трамп не ціснуў і абсалютна нічога дрэннага не рабіў. Ён выкарыстоўваў самыя катэгарычныя выразы. Гэта павінна завяршыць гэтую аферу дэмакратаў», — адзначыў прэзідэнт ЗША ў іншым твіце.

Nashaniva.com