Місія МВФ па ацэнцы эканамічнай сітуацыі пачне працаваць у Беларусі 29 кастрычніка
10.10.2019 / 19:45
Місія Міжнароднага валютнага фонду па ацэнцы эканамічнай сітуацыі ў Беларусі пачне працаваць у Мінску 29 кастрычніка, паведамляе БелТА.
«Місія МВФ пад кіраўніцтвам Жака Міньяна будзе працаваць з 29 кастрычніка па 5 лістапада для ацэнкі бягучай эканамічнай сітуацыі», — паведамілі ў прадстаўніцтве.
Запланаваны традыцыйныя сустрэчы місіі фонду ў беларускім урадзе, Нацыянальным банку, а таксама з экспертамі.
Раней міністр фінансаў Максім Ермаловіч паведаміў, што Беларусь плануе на наступным тыдні абмеркаваць з МВФ магчымасць новай праграмы.