У Манчэстэры злачынца з нажом напаў на наведвальнікаў гандлёвага цэнтра

11.10.2019 / 15:35

JOHN GREENHALGH

Узброены злачынца напаў з нажом на наведвальнікаў гандлёвага цэнтра Arndale ў Манчэстэры, паведамляе BBC News.

Напад адбыўся ў кафэ Starbucks. Па дадзеных, якія прыводзіць The Guardian, атака адбылася на першым паверсе гандлёвага цэнтра.

Па дадзеных BBC News, пацярпелі як мінімум чацвёра чалавек. У паліцыі афіцыйна кажуць пра некалькі пацярпелых. Ці ёсць загінулыя, пакуль невядома.

Паліцыя затрымала мужчыну, падазраванага ў нападзе. Яго імя не раскрываецца.

Nashaniva.com