Жанчына дапамагла затрымаць эксгібіцыяніста ў Слуцку, яе ўзнагародзілі

14.10.2019 / 23:30

Жанчына вярталася раніцай з крамы праз гаражы, дзе заўважыла эксгібіцыяніста. Яна не разгубілася і выклікала міліцыю. Да прыезду праваахоўнікаў жыхарка Слуцка прасачыла за хуліганам і зняла яго на відэа. Жанчына распавяла, што мужчыну ў гэтым месцы яна бачыла не раз, паведамляе Інфа-Кур'ер.

Калі эксгібіцыяніста даставілі ў РАУС, аказалася, што ў красавіку ў міліцыю звярталася іншая жыхарка Слуцка і апісвала гэтага ж мужчыну. Супраць жыхара Слуцка завялі крымінальную справу па арт. 339 КК РБ (хуліганства).

За садзейнічанне следству жанчыне 14 кастрычніка ўручыў падзяку начальнік Слуцкага РАСК.