Прэзідэнт Літвы прапанаваў новыя меры па блакаванні электраэнергіі з Астравецкай АЭС
16.10.2019 / 16:53
Delfi.lt
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа прапануе новыя меры для таго, каб не пускаць у Літву электраэнергію з Астравецкай АЭС, піша Delfi.lt.
«Імпарт электраэнергіі, вырабленай спосабам, небяспечным для навакольнага асяроддзя і грамадства Літвы, уяўляе пагрозу нашай нацыянальнай бяспецы. Таму неабходна ўжо зараз распачаць дадатковыя меры, якія б абмежавалі магчымасці траплення такой электраэнергіі на тэрыторыю Літвы», — прапанаваў Наўседа.
Папраўкі да закона прадугледжваюць магчымасць неадкладнага анулявання дазволаў на імпарт электраэнергіі з трэціх краін, дзе атамная станцыя прызнана небяспечнай з самага пачатку яе дзейнасці, і адмовы ў выдачы новых.