ЕС і Вялікабрытанія дамовіліся аб новай угодзе па «Брэкзіце»

17.10.2019 / 13:09

pixabay.com

Пра гэта абвясціў кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер.

Прэм'ер Вялікабрытаніі Борыс Джонсан выказаў упэўненасць у тым, што здзелка дазволіць абодвум бакам «вярнуць кантроль» над справай. Дэталі пагаднення пакуль не называюцца.

У адпаведнасці з папярэднімі дамоўленасцямі Вялікабрытанія павінна была пакінуць ЕС да 31 кастрычніка.

Nashaniva.com