ДТЗ пад Воранавам: загінула жанчына

18.10.2019 / 06:53

17 кастрычніка ўвечары паблізу вёскі Мікянцы Воранаўскага раёна, на трасе Іўе-Ліпнішкі-Бастуны-Радунь, кіроўца легкавога аўтамабіля, падчас сустрэчнага раз'езду з фурай збіў жанчыну-веласіпедыстку, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў жанчына памерла на месцы.

У дачыненні да 30-гадовага кіроўцы распачата крымінальная справа. Абставіны здарэння высвятляюцца.

Nashaniva.com