Лукашэнка запатрабаваў ад дзяржупраўленцаў быць бліжэйшымі да людзей

18.10.2019 / 11:51

Пра гэта ён заявіў на сустрэчы ў Акадэміі кіравання, піша БелТА.

«Недапушчальна, каб у вачах насельніцтва ўпраўленец асацыяваўся з кабінетным чыноўнікам. Ён павінен быць бліжэй да людзей, нацэлены на рашэнне канкрэтных праблем чалавека, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Тое, што ў адрас Адміністрацыі прэзідэнта працягваюць паступаць скаргі на бюракратыю і валакіту, на жаль, красамоўна кажа, што практыка фармальных зносін або адпісак усё яшчэ існуе. І да гэтага маё стаўленне вядома».

Nashaniva.com