У Нямеччыне адбылася масавая бойка паміж курдамі і туркамі праз Сірыю

22.10.2019 / 18:45

У масавай бойцы паміж курдамі і туркамі ў нямецкім горадзе Херн узялі ўдзел больш за 60 чалавек, паведамляе Die Welt.

Інцыдэнт адбыўся ў панядзелак у федэральнай зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія. Удзельнікі ўжывалі дубінкі і палкі, у аднаго нават быў нож. У выніку бойкі пацярпеў і быў шпіталізаваны адзін чалавек. Сутыкненне своечасова спынілі паліцэйскія пры дапамозе газавых балончыкаў.