АРІП запускае аўтэнтыфікацыю па твары і голасе. Як гэта будзе працаваць

24.10.2019 / 11:32

Пілотны праект па біяметрычнай ідэнтыфікацыі карыстальнікаў, запуск якой анансавалі гэтай вясной, запрацуе ўжо на наступным тыдні. Удзельнічаць пакуль будуць тры банкі: Прыёрбанк, БПС-Сбербанк і БелВЭБ. Пасля завяршэння пілотнага праекта скарыстацца сістэмай зможа любы банк-удзельнік міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі, піша Tut.by.

У АРІП падкрэсліваюць, што пакуль гаворка ідзе менавіта пра біяметрычную аўтэнтыфікацыю, а не ідэнтыфікацыю. Іншымі словамі, сістэма зможа праверыць сапраўднасць звестак кліента, а не «пазнаць» яго. Працаваць яна будзе на базе міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі (МСІ).

— Каб скарыстацца біяметрычнай аўтэнтыфікацыяй, кліенту папярэдне неабходна будзе зарэгістраваць у асабістым кабінеце МСІ свае біяметрычныя кантрольныя шаблоны твару і голасу, — распавядаюць у АРІП. — Пасля рэгістрацыі кліенту будзе даступная магчымасць ідэнтыфікацыі ў дадатках банкаў, якія падключылі дадзены спосаб аўтэнтыфікацыі сваіх кліентаў, пры якім кліенту неабходна будзе запісаць відэаадлюстраванне свайго твару і прамовіць выпадковую парольную фразу. Атрыманыя дадзеныя будуць супастаўляцца з захаванымі ў асабістым кабінеце МСІ біяметрычнымі кантрольнымі шаблонамі, па выніках чаго будзе прымацца рашэнне аб паспяховым альбо не паспяховым праходжанні аўтэнтыфікацыі.

Акрамя гэтага некаторыя банкі развіваюць уласныя сістэмы распазнання па твары. Напрыклад, нядаўна такую ​​сістэму анансаваў Банк Дабрабыт.

Nashaniva.com