Беларусбанк знізіў стаўкі на спажывецкія крэдыты і на нерухомасць
01.11.2019 / 13:53
Беларусбанк з 1 лістапада знізіў стаўкі на крэдыты на нерухомасць. Зараз узяць пазыку на жыллё на другасным рынку і ў новабудоўлі можна пад 13,1% гадавых (стаўка рэфінансавання + 3,6 адсоткавага пункта). Беларусбанк таксама знізіў працэнтныя стаўкі па многіх спажывецкіх крэдытах, адзначае Tut.by.
Беларусбанк з 9 верасня змяніў стаўкі па крэдытах фізічным асобам на куплю нерухомасці з 14,5% да 13,8% гадавых.
Для параўнання: у канцы чэрвеня крэдыт на будаўніцтва жылля выдавалі пад 15%, а на набыццё жылля - пад 15,3%