З «Белпошты» звольнілі ўсіх пяцёх намеснікаў дырэктара

04.11.2019 / 14:11

З «Белпошты» звольнены ўсе пяць намеснікаў дырэктара: «па тэхнічных пытаннях», «па пытаннях маёмасці», «па інфармацыйных тэхналогіях», «па эканоміцы» і «па эксплуатацыі». 

Пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі ў арганізацыі.

Кіраўніцтвам па ўсіх пытаннях цяпер займаецца Святлана Юркевіч, якая нядаўна стала дырэктарам і сама дагэтуль працавала намесніцай па ідэалогіі. 

Святлана Юркевіч, фота belpost.by

АЯ