Столтэнберг: Украіна будзе ў НАТА, у Расіі тут няма права голасу

05.11.2019 / 08:04

Украіна ўвойдзе ў НАТА, заявіў генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг, піша rbc.ru.

Паводле яго слоў, уключыць краіну ў альянс пагадзіліся ўсе саюзнікі. Ён нагадаў, што Чарнагорыя не так даўно - толькі два гады таму — уступіла ў НАТA, а Паўночная Македонія далучыцца да арганізацыі «праз некалькі месяцаў». «Прыбалтыка — ніхто «нават у марах уявіць не мог, што яны будуць у НАТА», — сказаў Столтэнберг.

Генеральны сакратар дадаў, што НАТА дапаможа Украіне правесці неабходныя рэформы для ўступлення.

Раней Столтэнберг заявіў, што ў Расеі «няма права голасу» і законных падстаў для ўплыву на магчымае ўступленне Украіны ў НАТА. Тады ж прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што Кіеў гатовы паскорыць падрыхтоўку да ўступлення ў альянс.

У 2020 годзе НАТА і Украіна правядуць сумесныя вучэнні ў Чорным моры.

Nashaniva.com