У Мінску мужчына шантажаваў каханка жонкі. А потым і жонка падключылася — патрабавалі разам $6000

06.11.2019 / 15:16

У канцы кастрычніка да аператыўнікаў Фрунзенскага РУУС Мінска звярнуўся 54-гадовы мінчук. Ён распавёў, што завёў службовы раман з замужняй 36-гадовай жанчынай, паведамляе прэс-служба міліцыі.

Пра гэта даведаўся яе 44-гадовы муж і вырашыў скарыстацца сітуацыяй. Ён пачаў шантажаваць палюбоўніка, пагражаючы перадаць яго жонцы копію перапіскі і пікантныя здымкі. Кошт неразгалошванне таямніцы ацаніў у 3 тысячы даляраў — той пагадзіўся.

Праз нейкі час да таго самага мужа звярнулася ўжо былая каханка з тым жа патрабаваннем на 3 тысячы даляраў. Мужчына паведаміў пра гэта ў міліцыю. Падазраваную затрымала міліцыя падчас «здзелкі», за якой назіраў муж жанчыны. Аказалася, што муж і жонка ў змове.

 У дачыненні да іх заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.208 КК Беларусі (вымагальніцтва, здзейсненае групай асоб).

Nashaniva.com