Лідзія Ярмошына будзе галасаваць датэрмінова

11.11.2019 / 22:21

Аддаць свой голас старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына плануе 14 лістапада, паведамляе «Мінск-Навіны».

Асноўны дзень выбараў у Палату прадстаўнікоў сёмага склікання — 17 лістапада (нядзеля). Датэрміновае галасаванне арганізавана з 12 па 16 лістапада ўключна.