АГП прапануе не выдаваць шэнгенскія візы старшыням участковых камісій і іх намеснікам
14.11.2019 / 17:54
Аб'яднаная грамадзянская партыя плануе паставіць перад заходнімі краінамі пытанне аб нявыдачы шэнгенскіх візаў для старшыняў камісій і іх намеснікаў.
фота Dw.com
На гэту ідэю кіраўніцтва партыі натхнілася, атрымаўшы спіс сяброў участковых камісій у Цэнтральным раёне Мінска. Аказалася, што абсалютна на ўсіх участках па Старавіленскай акрузе 90-100% сяброў участковых камісій з’яўляюцца калегамі па працы, але фармальна вылучаюцца ад розных арганізацый.