Лукашэнка: Са мной Беларусь ніхто на Захад не пацягне

17.11.2019 / 12:30

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння журналістам на выбарчым участку.

«З Лукашэнкам Беларусь на Захад ніхто не пацягне. Я ведаю сваю ролю, як мяне і нас у цэлым там ацэньваюць. Але я не магу дазволіць, каб мы былі адхожым дваром ні ў Еўропы, ні ва Усходу. Мы краіна суверэнная, незалежная і я буду менавіта так ставіць гэтыя пытанні і весці дыялог», — сказаў ён.

Nashaniva.com