«Белавія» назвала цэны на білеты без багажа — будзе на 20-25% танней, чым з багажом

18.11.2019 / 13:33

З 18 лістапада «Белавія» пераходзіць на структуру тарыфаў з рознымі наборамі паслуг. Тарыфаў усяго пяць: «Прома», «Лайт», «Смарт», «Флекс» и «Бізнэс».

Самае галоўнае для ашчадных падарожнікаў — на тарыфах «Прома» і «Лайт» можна будзе ехаць без багажа і, адпаведна, не пераплачваць яго.

Вось як зменяцца цэны за пералёт туды-назад па некаторых кірунках: 

Пры палёце без багажа атрымліваецца эканомія да 20-25%.

Пры гэтым «Белавія» павялічыла вагу ручной паклажы з 8 да 10 кг. Месца для багажу можна будзе дакупіць за 25 еўра.

Nashaniva.com