Румас: Далейшая інтэграцыя магчымая толькі ва ўвязцы з рашэннем вострых пытанняў эканомікі

19.11.2019 / 14:19

Далейшая інтэграцыя ў Саюзнай дзяржаве магчымая толькі ва ўвязцы з рашэннем найбольш вострых пытанняў двухбаковага беларуска-расійскага эканамічнага супрацоўніцтва.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас сёння ў Маскве перад пачаткам пасяджэння Саўміна Саюзнай дзяржавы, перадае БЕЛТА.

Таксама прэм'ер-міністр Беларусі сказаў, што «двухбаковая сустрэча паказала: туману ў нашых адносінах няма».

Nashaniva.com