У амерыканскім Кангрэсе расказалі пра расійскую гібрыдную пагрозу для Беларусі

20.11.2019 / 23:52

Камісія Кангрэсу ЗША ў справах АБСЭ (вядомая таксама як Гэльсынская камісія) правяла слуханьні пра расейскі ўплыў у Беларусі пад назвай «Ня надта добрыя суседзі», піша «Радыё Свабода».

Відэа слуханьняў:

Як адзначалася на сайце Камісіі, Крэмль узмацняе кампаніі ўплыву і дэзінфармацыі, скіраваныя на тое, каб разбурыць сувэрэнітэт Беларусі. Удзельнікі слуханьняў меліся расказаць, якім чынам расейская дэзінфармацыя і гібрыдная тактыка уплываюць на беларускі палітычны краявід, а таксама як Злучаныя Штаты могуць дапамагчы ў падтрымцы беларускага сувэрэнітэту.

Што казалі ўдзельнікі слуханьняў

Андрэй Елісееў, аналітык арганізацыі EAST Center, кіраўнік аддзелу маніторынгу Міжнароднай стратэгічнай сеткі дзеяньняў для бясьпекі (iSANS)

Соф’я Арлоскі, старэйшы мэнэджэр праграм па Эўразіі амэрыканскай няўрадавай арганізацыі Freedom House

Франак Вячорка, мэдыяаналітык, аўтар Радыё Свабода

Браян Ўітмар, дырэктар праграмы Расеі вашынгтонскага Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі

Камісія Кангрэсу ЗША ў справах АБСЭ (Гэльсынская камісія) была створаная у 1976 годзе ў складзе дзевяці сэнатараў, дзевяці кангрэсмэнаў і прадстаўнікоў Дзярждэпартаманту, міністэрстваў абароны і гандлю.