Севярынца будуць судзіць за мінскую акцыю з патрабаваннем свабодных выбараў

21.11.2019 / 14:05

У РУУС Цэнтральнага раёна Мінска склалі адміністратыўны пратакол на сустаршыню БХД Паўла Севярынца, піша Радыё Свабода.

Актывіст паведаміў, што пратакол на яго складзены паводле артыкула 23.34 Адміністрацыйнага кодэкса — за парушэнне парадку правядзення масавых акцыяў.

«Гэта за 16 лістапада, за ўдзел у акцыі «Сустрэча свабодных людзей — 2». Адправілі пратакол у суд і сказалі чакаць позвы», — паведаміў Павел Севярынец.

Акцыя «Сустрэча свабодных людзей-2» прайшла ў Мінску ў апошні дзень датэрміновага галасавання. Акцыю ініцыявалі БСДП (Народная грамада) Мікалая Статкевіча і «Еўрапейская Беларусь», у акцыі бралі ўдзел больш за 100 чалавек. Пасля сустрэчы на плошчы Свабоды адбылося шэсце ўдзельнікаў акцыі праспэктам Незалежнасці да Цэнтральнай выбарчай камісіі, дзе некалькі кандыдатаў у дэпутаты і спалілі на знак пратэсту свае пасведчанні.

Nashaniva.com