Статкевіч сцвярджае, што дэлегацыя «Народнай Грамады» ўзначаліла беларускую калону на пахаванні Каліноўскага

23.11.2019 / 16:10

Сайт «Народнай Грамады» апублікаваў рэпартаж пра перапахаванне парэшткаў паўстанцаў 1863 года ў Вільні. Рэпартаж называецца «Дэлегацыя Народнай Грамады ўзначаліла беларускую калону на перапахаванні К. Каліноўскага».

На абурэнне ў каментарах пра танны піяр, намеснік Статкевіча Сяргей Спарыш патлумачыў: «Палякі [па дарозе ад Вострай Брамы на Росы —НН] папрасілі беларусаў адысці ў бок, бо «цяпер тут павінна ісці іх калона». І беларусы пачалі адыходзіць у бок. Народнай Грамадзе, як звычайна, прыйшлося браць ініцыятыву на сябе. Мы палічылі, што наша калона нічым не горшая, таму праігнаравалі іх прапанову і пайшлі першымі — проста за машынамі з прахам Каліноўскага і яго таварышаў»

Фота «Народнай Грамады»

Nashaniva.com