Туман, галалёдзіца і да -7°С чакаецца 1 снежня

30.11.2019 / 12:01

Туман, галалёдзіца і да 7 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 1 снежня, паведамляе БелТА.

У нядзелю будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу ў асобных раёнах пройдуць невялікія ападкі, у асноўным снег. Днём будзе пераважна без ападкаў. Месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў марозу, днём — ад мінус 4 да плюс 1 градуса.