У Віцебску муж некалькі дзён катаваў жонку гарачым прасам

04.12.2019 / 21:40

Сямейная драма адбылася ў адной са шматпавярховак па вуліцы Броўкі ў Віцебску, перадае БелТА. 42-гадовы жыхар абласнога цэнтра, пакуль дзеці гасцявалі ў бабулі, учыніў сямейны скандал на глебе рэўнасці. Дэбашыр біў жонку, катаваў гарачым прасам. Гэта працягвалася некалькі дзён і скончылася, толькі калі трывогу забіла занепакоеная маці пацярпелай.

Жанчына забрала збітую дачку да сябе дадому і выклікала для яе хуткую дапамогу. Аб злачынстве ў міліцыю паведамілі медыкі. Праваахоўнікі затрымалі мужчыну. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па ч.1 ар.154 КК («Наўмыснае прычыненне працяглага болю ці пакутаў»).

Nashaniva.com