Белыя грузіны на мяжы

Тры гарачыя грузінскія джыгіты вырашылі сустрэць вясну ў Эўразьвязе.

03.03.2009 / 13:23

Тры гарачыя грузінскія джыгіты вырашылі сустрэць вясну ў Эўразьвязе. Нарыхтавалі рыштунку й селі ў самалёт з Тбілісі да Менску. Каб не марнаваць часу, з сталіцы ўзялі таксоўку аж да Ваўкавыску. Там пераначавалі й зноў жа на таксоўцы пакіравалі на памежжа.

Выпілі для храбрасьці, апранулі белыя маскхалаты й рушылі ў бок Польшчы. Але каля паўночы нешта не ўгледзелі, й на памежнай заставе гарадзенскага памежнага атраду спрацавала сігналізацыя.

Грузіны пападалі ў сумёты, але ў памежнікаў быў чуйны сабака й тры дарожкі сьлядоў — якая ўжо тут маскіроўка.

Паводле gpk.gov.by

cz