«Дняпро» і «Рух» вызначалі, хто будзе гуляць у вышэйшай лізе. Давялося біць пасляматчавыя пенальці

08.12.2019 / 16:43

У Магілёве прайшоў другі матч паміж магілёўскім «Дняпро» і брэсцкім «Рухам» за права гуляць у вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі — 2020.

Магілёўцы выйгралі 2:1, аднак з улікам таго, што ў першай гульні з такім жа лікам перамаглі берасцейцы, футбалістам давялося біць пасляматчавыя пенальці.

У выніку перамог «Рух» з лікам 5:4.

Фота: Аляксей Камялькоў/ФК «Рух»

Nashaniva.com