Крыніцы: Беларусь і ЗША рыхтуюцца да падпісання першага плана двухбаковага супрацоўніцтва ў вайсковай сферы
10.12.2019 / 14:32
Днямі Беларусь і ЗША падпісалі двухбаковую дамову аб адкрытым небе, паведамляе сайт Дзярждэпартамента.
Як удакладняюць крыніцы «Нашай Нівы», разам з тым Беларусь і ЗША рыхтуюцца да падпісання першага ў гісторыі адносін краін плана двухбаковага супрацоўніцтва ў вайсковай сферы.
План — гэта першы этап перад падпісаннем пагаднення аб супрацоўніцтве.
Дэталі плана пакуль не раскрываюцца.