Часопіс Time назваў Чалавекам года Грэту Тунберг

вы згодныя?

11.12.2019 / 16:05

«Чалавекам года» па версіі часопіса Time стала Грэта Тунберг. Фота шаснаццацігадовай шведскай школьніцы ўпрыгожыла вокладку часопіса.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

This was the year the climate crisis went from behind the curtain to center stage, from ambient political noise to squarely on the world's agenda, and no one did more to make that happen than @gretathunberg. Meaningful change rarely happens without the galvanizing force of influential individuals, writes editor-in-chief Edward Felsenthal, and in 2019, the earth's existential crisis found one in Thunberg. For that reason, she is TIME's 2019 Person of the Year. Read more about the #TIMEPOY choice at the link in bio. Photograph by @evgenia_arbugaeva for TIME; Video by @maxim_arbugaev for TIME

Публикация от TIME (@time)

«Тунберг — не лідар якой-небудзь палітычнай партыі ці адвакацкай групы. Яна не першая, хто б'е трывогу з нагоды кліматычнага крызісу, і не самая кваліфікаваная, каб вырашыць праблему. Яна не навуковец і не палітык. У яе няма доступу да традыцыйных рычагоў уплыву. Яна не мільярдэр, не прынцэса, не поп-зорка і нават не дарослая. Яна звычайны падлетак, якой хапіла смеласці сказаць праўду і стаць іконай пакалення. Распавядаючы пра абстрактную небяспеку з пранізлівым гневам, Тунберг стала самым пераканаўчым голасам, якія распавядаюць пра самую важную праблему, якая стаіць перад планетай», - піша пра яе выданне ў сваім рэдакцыйным матэрыяле.

Nashaniva.com