Зяленскі даў першае інтэрв'ю расійскаму тэлебачанню

12.12.2019 / 18:37

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даў першае паўнавартаснае інтэрв'ю расійскім прапагандыстам, паведамляе РИА Новости.

Яго абяцаюць паказаць у гэтую нядзелю, 15 снежня, на канале «Россия 1» у праграме «Москва. Кремль. Путин». Карэспандэнт таксама запісаў рэакцыю акружэння ўкраінскага лідара.

«Галоўнае, што мы ўсе пачалі размаўляць», — заявіў Зяленскі карэспандэнту.

Nashaniva.com