ВУП у студзені-лістападзе вырас на 1,1%
16.12.2019 / 17:24
ВУП Беларусі ў студзені-лістападзе 2019 года вырас на 1,1% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, піша БелТА.
Паводле першай ацэнкі, аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў амаль Br120,1 млрд, або ў супастаўных цэнах 101,1% да ўзроўню студзеня-лістапада 2018 года.
Індэкс-дэфлятар ВУП у студзені-лістападзе 2019 года ў адносінах да аналагічнага перыяду папярэдняга года склаў 106,5%.-