Украінцам забароняць выязджаць у Расію па ўнутраным пашпарце

18.12.2019 / 14:55

УНІАН

Кабінет міністраў прыняў рашэнне аб тым, што з 1 сакавіка грамадзяне Украіны будуць выязджаць у Расію толькі па замежным пашпарце. Пра гэта паведаміў у телеграм-канале прэм'ер-міністр Аляксей Ганчарук.

Паводле яго слоў, з 1 сакавіка 2020 перасячэнне мяжы з Расіяй будзе ажыццяўляцца на падставе замежнага пашпарта. Гэтая норма будзе дзейнічаць у дачыненні да грамадзян Украіны, якія выязджаюць з Украіны на тэрыторыю РФ.

«Скарачаецца час праходжання пагранічнага кантролю кожнага грамадзяніна — для праверкі звесткі пашпарта счытваюцца адмысловымі прыборамі», — адзначыў Ганчарук

Nashaniva.com