Лукашэнка зацвердзіў новы план абароны Беларусі. На чым зроблены акцэнты?

19.12.2019 / 13:50

Рада бяспекі сёння на пасяджэнні ў Палацы Незалежнасці ўхваліла новы план абароны Беларусі і Канцэпцыю будаўніцтва і развіцця Узброеных сіл да 2030 года. Пакет дакументаў падпісаў Аляксандр Лукашэнка, піша БелТА.

«У плане абароны акцэнт робіцца на прадухіленні развязвання агрэсіі, стратэгічным стрымліванні. Гэтаму нададзена больш увагі, чым у папярэднім плане, распрацаваным дакументы па стратэгічным стрымліванні.

Нададзена больш увагі і пытанням дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне — гэта таксама пытанні абароны. Гэта рэальнасць нашай сучаснасці, з якой сутыкнуліся па ўсім свеце: усё пачынаецца з дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне, правакавання ўнутранага ўзброенага канфлікту», - распавёў журналістам пасля пасяджэння дзяржсакратар Рады бяспекі Станіслаў Зась.

Nashaniva.com