У Гродне мужчына ўзарваў петарду ля крамы: ён можа атрымаць да 15 сутак

21.12.2019 / 09:46

Днём мужчына вырашыў «стрэльнуць» каля крамы. Цяпер яму пагражае арышт да 15 сутак альбо штраф ад 2 да 30 базавых велічынь (да 765 рублёў). За выкарыстанне піратэхнікі ў грамадскіх месцах прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па артыкуле 17.1 «Дробнае хуліганства», паведамляе rgazeta.by.

Калі такое правапарушэнне зробіць дзіця да 14 гадоў, то да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуць бацькоў.

А калі пры выкарыстанні піратэхнічных сродкаў будзе нанесена значная шкода здароўю або маёмасці навакольных, то парушальнікам можа пагражаць крымінальная адказнасць.

Nashaniva.com