Чарговы выпадак з банкаўскімі картамі: у жыхара Жабінкі з рахунку скралі 6500 рублёў

21.12.2019 / 17:26

Нейкі мужчына 20 лістапада патэлефанаваў па мабільным тэлефоне 30-гадоваму жыхару Жабінкі і, прадставіўшыся работнікам банка, паведаміў, што з яго банкаўскай карты ажыццёўлены перавод, для адмены якога неабходна паведаміць рэквізіты карты.

У выніку было скрадзена 6 500 рублёў.

Аналагічным чынам 22 лістапада былі выкрадзеныя больш за 300 еўра з рахунку 31-гадовага берасцейца, піша СК.

Nashaniva.com