Крэмль лагодна адказаў на заяву Лукашэнкі пра тое, што ён прыглядаецца да амерыканскай і арабскай нафты

25.12.2019 / 13:38

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў выказванне Аляксандра Лукашэнкі пра пошукі альтэрнатыў расійскай нафты.

Нагадаем, Лукашэнка папярэдзіў, што пры адсутнасці дамоўленасцяў Мінск можа рэверсам пампаваць амерыканскую і арабскую нафту ў Беларусь праз Польшчу.

У Крамлі заявілі, што Расія не будзе нічога навязваць сілай, таму Беларусь можа карыстацца любымі альтэрнатывамі.

«Калі існуюць нейкія больш выгадныя варыянты для Беларусі, вядома, яна вольная скарыстацца любымі варыянтамі, — цытуе Пяскова ТАСС. — У гэтым выпадку мы не хочам прыпадабняцца адной вядомай краіне, якая пакупнікам сілай навязвае сваю прадукцыю, якая значна даражэйшая за тую, што ёсць на рынку».

Nashaniva.com