На Венскім балі Лукашэнка станцаваў з вядучай БТ ФОТАФАКТ

28.12.2019 / 18:17

Першы ў гісторыі сучаснай Беларусі Венскі баль адкрыўся ў зале ўрачыстых цырымоній Палаца Незалежнасці, перадае БЕЛТА.

Сярод удзельнікаў і гасцей свята былі Аляксандр Лукашэнка, прэм'ер-міністр Сяргей Румас, старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергеенка, прадстаўнікі органаў дзяржкіравання і дыпламатычнага корпуса.

Было вельмі шмат моладзі, якая атрымала запрашэнне на баль дзякуючы сваім поспехам у вучобе, творчасці, спорце, навуковай і грамадскай дзейнасці. Гэта студэнты ВНУ, навучэнцы іншых устаноў адукацыі. Усяго баль сабраў больш за 360 удзельнікаў.

Аляксандр Лукашэнка танцаваў з тэлевядучай БТ Палінай Шуба

Nashaniva.com