Такога не было ніколі — за год цэны выраслі менш чым на 5%

13.01.2020 / 16:14

У Беларусі інфляцыя за 2019 год — са снежня да снежня — склала 4,7%, паведамляе Tut.by са спасылкай на Белстат. Годам раней тавары і платныя паслугі падаражэлі на 5,6%.

Харчаванне за 2019 год падаражэлі на 4,3%, нехарчовыя тавары— на 3,7%, а платныя паслугі — на 6,9%.

Пры гэтым у снежні мінулага года інфляцыя склала 0,5%.