Раней хоць зімы былі: у панядзелак зноў пацяплее

19.01.2020 / 12:45

У суботу крыху стала халадней, а ў ноч на нядзелю нават прайшоў невялікі сняжок. А ў панядзелак зноў стане цяплей.

Будзе воблачна, але без істотных ападкаў. Вецер заходні 3-8 м/с.

Тэмпература паветра ад 3 градусаў марозу да +3.

У Мінску ў панядзелак +1—+3. У аўторак прагназуюць невялікі дождж, а ў пятніцу наогул да +6.

Такі ж цёплы студзень быў у 2007 годзе.

Nashaniva.com