У Польшчы створаць крызісны штаб пасля заяў Пуціна

20.01.2020 / 20:30

У канцылярыі прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды ствараюць крызісны штаб з-за планаванага выступу на форуме пра Халакост прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, паведамляе RMF24.

Асцярогі Польшчы выкліканыя тым, што Пуцін у чарговы раз можа абылгаць Польшчу, абвінаваціўшы ў саўдзеле ў знішчэнні яўрэяў.

У прэзідэнцкай канцылярыі ствараецца штаб, які складаецца з камунікацыйных экспертаў і гісторыкаў, якія хутка будуць рэагаваць на хлуслівыя заявы Пуціна.

Акрамя таго, канцылярыя прэм'ер-міністра Матэуша Маравецкага падрыхтавала серыю платных артыкулаў у амерыканскіх і ізраільскіх газетах, якія закліканы паказаць польскую версію гістарычных падзей.

Nashaniva.com