У Беларусі хочуць заварыць усе смеццеправоды на працягу двух гадоў

20.01.2020 / 20:50

У Беларусі завараць смеццеправоды ў жылых дамах на працягу аднаго-двух гадоў. Пра гэта заявіў намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віталь Смірноў, паведамляе БелТА.

Ён адзначыў, што, напрыклад, у Гродне смеццеправоды заварылі яшчэ больш за год таму.

Праца па заварванні смеццеправодаў актыўна і паспяхова вядзецца ва ўсіх буйных населеных пунктах краіны.

— У асобных населеных пунктах застаецца лічаныя колькасць дзеючых смеццеправодаў — там, дзе няма магчымасці і мясцовыя органы ўлады не могуць забяспечыць будаўніцтва кантэйнерных пляцовак. Хоць і гэтыя пытанні вырашаюцца. Думаю, у найбліжэйшыя год-два яны ўсё адно будуць вырашаны, — сказаў Смірноў.