У Бабруйску ў двары дома знайшлі труп 41-гадовай жанчыны

03.02.2020 / 16:34

Увечары 2 лютага ў міліцыю паступіла паведамленне, што ў двары дома па вул. Леніна знойдзенае цела жанчыны. На месца выехала следча-аператыўная група. Устаноўлена, што загінулай з'яўляецца 41-гадовая мясцовая жыхарка. Следчыя адразу высветлілі, што смерць носіць крымінальны характар, паведамляе СК.

СК

Неўзабаве па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства патрульны нарад затрымаў 44-гадовага мужчыну. Жанчыны была ў яго напярэдадні ў гасцях. Там жа следчымі падчас агляду знойдзеныя асабістыя рэчы загінулай.

Nashaniva.com