Пад Мінскам аўтамабіль вылецеў з трасы і перакуліўся. Двое дзяцей шпіталізаваныя

12.02.2020 / 12:15

Аварыя адбылася 11 лютага каля 16.15.

52-гадовы мужчына ехаў на «Таёта Карола». На аўтадарозе М14 у напрамку Р1 Мінск-Дзяржынск на закругленні дарогі ён няправільна выбраў хуткасць руху і не справіўся з кіраваннем. Машына ўрэзалася ў раздзяляльную агароджу, з'ехала ў кювет і перакулілася.

У машыне на пярэднім сядзенні знаходзілася 52-гадовая жанчына, ззаду ехалі 12-гадовы хлопчык і 9-гадовая дзяўчынка. Дзеці не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. У выніку ўсе чацвёра атрымалі траўмы.

Nashaniva.com