У Бабруйску рабочаму адарвала кісць рукі

12.02.2020 / 18:54

Днём 11 лютага на адным з прадпрыемстваў Бабруйска 40-гадовы рабочы страціў кісць рукі, паведамляе Следчы камітэт.

Мужчына павінен быў знаходзіцца на сваім працоўным месцы ў цэху сумесяў. Аднак, па незразумелых прычынах, мужчына выконваў працы ў суседнім цэху на драбілцы адходаў, у якую і трапіла яго рука.

Следчыя праводзяць праверку.

Пацярпелага шпіталізавалі, яму аказваецца дапамога.

Nashaniva.com