Лукашэнка сёння ў Раўбічах бегаў з імянной вінтоўкай за 3000 еўра ФОТАФАКТ

16.02.2020 / 18:19

Аляксандр Лукашэнка сёння асабіста пратэставаў біятлонную трасу ў Раўбічах, дзе павінен прайсці чэмпіянат Еўропы па біятлоне, перанесены з Эстоніі.

На фотах і відэа бачна, што ў кіраўніка краіны сапраўды добрая прафесійная вінтоўка ANSCHÜTZ 1827 F Biathlon Comfort, кошт якой пачынаецца ад 3000 еўра, заўважыў Reform.by.

Больш за тое, можна заўважыць, што гэта не выпадковая вінтоўка, прадстаўленая для адзінкавай трэніроўкі, а імянная зброя. На прыкладзе выгравіравана «Лукашэнка А.Г.».

president.gov.by

Нагадаем, раней паведамлялася, што аналагічная імянная вінтоўка ёсць і ў сына прэзідэнта Мікалая. Два гады таму ён засвяціўся з ёй на дзіцячых спаборніцтвах «Снежны снайпер» у Раўбічах.

Nashaniva.com