Аляксей Янукевіч таксама падаў заяўку на ўдзел у праймерыз

16.02.2020 / 20:56

Фота Надзеі Бужан

Намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч падаў заяўку на ўдзел у выбарах адзінага кандыдата ад апазіцыі, паведамляе БелаПАН.

Такім чынам ўдзельнічаць у працэдуры праймерыз (абранні адзінага кандыдата ад часткі апазіцыі) выказалі на сёння шэсць чалавек: Павел Севярынец і Вольга Кавалькова (БХД), Юрый Губарэвіч (Рух «За Свабоду»), старшыня АГП Мікалай Казлоў, экс-дэпутат Ганна Канапацкая і Аляксей Янукевіч.

Час падачы заявак сканчаецца сёння. Адзіны кандыдат павінен быць абраны да канца вясны.

Выбары прэзідэнта павінны прайсці не пазней за 30 жніўня 2020 года.

Nashaniva.com