Каранік: Расследаванне абставін заражэння дзяўчынкі ВІЧ у Пінску будзе максімальна аб'ектыўным

17.02.2020 / 11:18

Расследаванне абставін заражэння дзіцяці ВІЧ у Пінску будзе максімальна аб'ектыўным, заявіў сёння журналістам міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, піша БЕЛТА.

«Мы вывучаем месца, дзе магло заразіцца дзіця. Расследаванне будзе максімальна аб'ектыўным, пра яго вынікі мы паведамім», — сказаў Уладзімір Каранік.

У Пінску ў маленькай дзяўчынкі знайшлі ВІЧ. Ні ў каго з членаў сям'і ён не знойдзены