«Барусія» перамагла ПСЖ дзякуючы дублю 19-гадовага нарвежскага генія Эрлінга Холанда 

19.02.2020 / 06:25

Посмотреть эту публикацию в Instagram

EEERLING HAALAND! @erling.haaland #BVBPSG

Публикация от Borussia Dortmund (@bvb09)

У аўторак прайшлі два матчы 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

«Атлетыка» на сваім полі мінімальна перамог «Ліверпуль» 1:0. Адзін гол забіў у пачатку гульні Сауль.

А вось «Барусія» на сваім полі выйграла ў ПСЖ — 2:1. Дублем адзначыўся 19-гадовы нарвежац Эрлінг Холанд.

Восенню ён гуляў у Лізе чэмпіёнаў за «Зальцбург», дзе забіў 8 мячоў у сезоне ЛЧ 2019/2020. Эрлінг забівае ў шасці матчах з сямі.

Сёння гуляюць «Аталанта» — «Валенсія», «Тотэнхем» — «Лейпцыг».

Nashaniva.com