Мінлясгас абяцае забяспечыць усіх бярозавікам

19.02.2020 / 12:44

nashkraj.by

Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі не прагназуе дэфіцыту бярозавага соку ў краіне з-за анамальна цёплай зімы, паведамляе Interfax.by

«Па аб'ёмах я не бачу ніякіх праблем — вільгаці дастаткова. Усіх спажыўцоў бярозавіку мы забяспечым у поўным аб'ёме», — сказаў міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа на прэс-канферэнцыі ў Мінску ў сераду.

У той жа час ён заўважыў, што пакуль цяжка прагназаваць, наколькі ў гэтым годзе зменшыцца перыяд руху соку. «І тут шмат у чым усё залежыць ад нашых спажыўцоў. (…) Калі яны будуць разлічваць на тое, што перыяд руху соку будзе чатыры месяцы і расцягваць сваю вытворчую праграму… Прабачце, надвор'е гэтага чакаць не будзе», — заўважыў ён.

Nashaniva.com