Памёр Сяргей Малішэўскі

19.02.2020 / 13:36

Памёр мастак Сяргей Малішэўскі.

Нарадзіўся ў Маскве ў 1956 годзе. Сын беларускага мастака Альгерда Малішэўскага. Скончыў Беларускую тэатральна-мастацкую акадэмію. Член Беларускага саюза мастакоў і міжнароднай гільдыі жывапісцаў.

Яго выставы праходзілі ў ЗША, Галандыі, Швецыі, Літве, Італіі, Эстоніі, Расіі, Польшчы, Германіі і іншых краінах. Быў членам аб'яднання мастакоў «Арцель».

Nashaniva.com