У Расіі заяву нідэрландскага пракурора па MH17 назвалі «балаганам»

24.02.2020 / 22:25

Афіцыйная прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава пракаментавала заяву кіраўніка Нацыянальнай пракуратуры Нідэрландаў Фрэда Вестэрбеке пра сведку па справе аб крушэнні малайзійскага Boeing ва Украіне ў 2014 годзе.

Захарава напісала: «З паказанняў: «Іду я неяк па лесе. Бук, таполя, ясень…» Брыдка. З трагедыі зрабілі балаган».

Раней, 23 лютага, Вестэрбеке паведаміў, што следчыя з Нідэрландаў не сумняюцца, што рэйс MH17 у 2014 годзе быў збіты ракетай ЗРК «Бук», які транспартавалі з 53-й зенітнай ракетнай брыгады ў Курску.

Nashaniva.com